Беларуская Служба

У сакавіку расіяне выпусцілі па Украіне 400 рэактыўных снарадаў і 3 тысячы авіябомб

07.04.2024 14:21
Мірныя ўкраінскія гарады і сёлы штодня пакутуюць ад расійскага тэрарызму, а асабліва жорстка акупанты б'юць па памежных тэрыторыях.
      -30
Пашкоджанні ў выніку выбуху расійскай ракеты УМПД-30 PAP/Mykola Kalyeniak

Так за апошнія дні ад расійскіх абстрэлаў у Пакроўскім раёне, Данецкай вобласці загінулі пяць чалавек, у тым ліку 16-гадовая дзяўчына і яе 38-гадовая маці, яшчэ двое атрымалі раненні, паведаміла Данецкая абласная пракуратура. Пры абстрэле Гуляйпаля загінулі тры мясцовыя жыхары, пра гэта паведаміў кіраўнік Запароскай абласной адміністрацыі Іван Фёдараў. Паводле яго слоў, «двое мужчын і жанчына загінулі пад заваламі ўласнага дома, у які трапіў расійскі снарад». Яшчэ адзін чалавек атрымаў раненні.

«Гэтага не будзе, калі Украіна атрымае надзейныя сістэмы ПВА, якія могуць выратаваць жыццё нашых людзей і вернуць бяспеку нашым гарадам», — адзначыў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі.

юл